Меркель: Нямеччына не заклікала Украіну да перамоваў з сепаратыстамі
Ангела Меркель сцвярджае, што інфармацыя пра заклік да неадкладных наўпроставых перамоваў з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны была праінтэрпрэтаваная няправільна.
Падчас тэлефонных кансультацый з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнка з федэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель былі абмеркаваныя шляхі арганізацыі сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы,
у прыватнасці, у фармаце відэа-канферэнцыі. Парашэнка і Меркель спадзяюцца, што сустрэча можа адбыцца ўжо 16 ліпеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба
прэзыдэнта Украіны
Ангела Меркель абвергла сцверджанні пра тое, што Нямеччына заклікае да наўпроставых перамоваў з сепаратыстамі. Па словах канцлера, адпаведнае паведамленне прэс-службы МЗС Нямеччыны было
няправільна праінтэрпрэтаванае.
Раней прэс-служба МЗС Нямеччыны распаўсюдзіла інфармацыю пра размову кіраўнікоў МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, Францыі — Лярана Фабіюса, Украіны —Паўла Клімкіна і
кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Сяргея Іванова. Падчас яе было вырашана, што Трохбаковая кантактная група наладзіць прамы кантакт з сепаратыстамі праз відэаканферэнцыю не пазней як у
аўторак, 16 ліпеня.
Падчас відэаканферэнцыі мусіць быць узгодненае месца непасрэднай сустрэчы кантактнай групы з прадстаўнікамі сепаратыстаў, якая мае адбыцца неўзабаве — гаворыцца ў паведамленні.
Гэтая інфармацыя адразу выклікала жорсткую рэакцыю ўкраінскіх інтэрнэт-карыстальнікаў.
Старонку нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркельу Facebook грамадзкія актывісты запаўняюць паведамленнямі «Дзякуй, пані Рыбентроп» («Danke Frau
Ribbentrop»). Пад апошнімі пастамі Меркель людзі пакінулі ўжо некалькі дзясяткаў тысяч падобных каментароў. Актывісты намякаюць, што Меркель можа паўтарыць дамоўленасці паміж гітлераўскай
Нямеччынай і сталінскім СССР.
svaboda.org