Меркель: Падтрымка Еўрасаюзам Украіны будзе жорсткай

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў ходзе тэлефоннай размовы з канцлеркай Германіі Ангелай Меркель абмеркаваў пытанне падтрымкі па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе з боку міжнароднай супольнасці напярэдадні пасяджэння Еўрапейскай Рады 16 ліпеня.



merkel_zhorstkaja.jpg

«Ангела Меркель падкрэсліла, што Украіна цяпер знаходзіцца сярод яе прыярытэтных пытанняў і запэўніла, што заўтра на пасяджэнні Еўрапейскай Рады Украіна атрымае «жорсткую падтрымку з боку ЕС», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Пятра Парашэнкі ў ноч на сераду.
Як паведамляецца, бакі таксама абмеркавалі пытанні паскарэння дзейнасці місіі АБСЕ на мяжы для ўвядзення дзейснага маніторынгу яе стану.
Кіраўнік дзяржавы праінфармаваў Меркель аб новых фактах надыходжання праз украінска-расійскую мяжу зброі і баявікоў.
«Бакі абмеркавалі таксама магчымасць працягу перамоваў у фармаце Нармандыі», — гаворыцца ў паведамленні.
У Нармандыі, як вядома, Пуцін упершыню паразмаўляў з Парашэнкам пры пасярэдніцтве Меркель. Да таго расійскі бок не прызнаваў легітымнасці ўкраінскай улады.
nn.by