Украінцы да Меркель: «Danke, Frau Ribbentrop!»
Карыстальнікі Facebook своеасабліва аддзячылі канцлеру Германіі Ангеле Меркель за яе падтрымку пазіцыі Уладзіміра Пуціна ў ваенным канфлікце на ўсходзе Украіны — яе параўналі з міністрам замежных спраў нацысцкай Германіі Йоахімам фон Рыбентропам.
На афіцыйнай старонцы канцлера Германіі Ангелы Меркель у Facebook'у 14 ліпеня карыстальнікі масава пачалі
каментаваць паведамленні стандартнай фразай «Danke, Frau Ribbentrop» (Дзякуй, пані Рыбентроп!). Мяркуючы па прозвішчах карыстальнікаў, гэта пераважна ўкраінцы, хоць часта сустракаюцца
і нямецкія прозвішчы.
Нагадаем, што напярэдадні ў Рыа-дэ-Жанэйра Ангела Меркель сустрэлася з Уладзімірам Пуціным з нагоды ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Пуцін скардзіўся Меркель, што ўкраінцы, маўляў,
бамбуюць расійскую тэрыторыю. Меркель, у сваю чаргу, заклікае прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку да прамых перамоваў з тэрарыстамі з удзелам Расіі.
zaxid.net