Пачаліся выбары ў Еўрапарламент

Першымі галасаванне пачалі жыхары Нідэрландаў і Вялікабрытаніі. У большасці краінаў Еўразвязу выбары пройдуць у нядзелю 26 траўня, піша Свабода.

eu_9.jpg


Нідэрланды сталі першай дзяржавай Еўразвязу, дзе 23 траўня пачаліся выбары ў Еўрапарламэнт. Выбарчы ўчастак адкрыўся ў аэрапорце Амстэрдаму а 5.00 паводле мясцовага часу. У гэты ж дзень пройдуць выбары і ў Вялікабрытаніі, нягледзячы на тое, што гэтая краіна выходзіць з Еўразвязу.
24 траўня галасаванне правядуць у Ірландыі і Чэхіі, а 25 траўня — у Латвіі, на Мальце і ў Славакіі. У астатніх краінах Еўразвязу выбары пройдуць у нядзелю, 26 траўня.
Усяго ў 28 краінах Еўразвязу налічваецца 426 млн выбарнікаў, якія маюць права ўзяць удзел у гэтых выбарах.