Памёр Уладзімі Этуш
Актор быў вядомы міліёнам дзякуючы ролям у савецкіх фільмах. Як піша Еўрарадыё, яму было амаль 97 гадоў. Апошнім часам акцёра часта змяшчалі ў лякарню праз праблемы са здароўем.

Уладзімір Этуш нарадзіўся 6 траўня 1922 года ў Маскве. Амаль усё жыццё ён працаваў у тэатры імя Вахтангава, куды яго прынялі пасля заканчэння Шчукінскай вучэльні. Усенародную любоў артыст зведаў дзякуючы ролям у кіно, дзе асабліва яскрава раскрыўся яго камедыйны талент.
Сярод найбольш бліскучых роляў — Саахаў у “Каўказскай нявольніцы”, Шпак у “Іван Васільевіч мяняе прафесію”, Карабас-Барабас у “Прыгодах Бураціна” (гэты фільм быў зняты на кінастудыі “Беларусьфільм”).