Ёсць маньякі, гатовыя паставіць сусвет на мяжу Трэцяй сусветнай вайны

Расія ўстала на шлях грубай пагарды да нормаў міжнароднага права, разбурэння сусветнага парадку і непрызнання межаў.

Фота www.president.gov.ua

Фота www.president.gov.ua

Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка ў выступе з нагоды Дня перамогі, паведамляе "Украінская праўда".

Ён падкрэсліў, што памяць пра каласальныя чалавечыя ахвяры Другой сусветнай вайны перасцерагае свет ад небяспекі паўтарэння падобнай катастрофы.

"На жаль, не перавяліся яшчэ маньякі, гатовыя паставіць сусвет на мяжу ўжо трэцяй сусветнай вайны. І яны тут, непадалёк, што ад нас патрабуе асаблівай пільнасці і адказнасці!" — сказаў Парашэнка.

Паводле яго слоў, сталінскі Савецкі Саюз на працягу першых двух гадоў Другой сусветнай вайны быў саюзнікам гітлераўскай Германіі.

"А сёння ўжо пуцінская Расія ўстала на шлях грубай пагарды да нормаў міжнароднага права, разбурэння сусветнага парадку, непрызнання межаў, адмаўлення існавання цэлых народаў і агрэсіі супраць суседніх дзяржаў", — заявіў украінскі прэзідэнт.

"Перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы і зараз пераможам, пераадолеем агрэсара і забяспечым мір", — падкрэсліў ён.