Паўночная Ірландыя легалізавала аднаполыя шлюбы і аборты

Паўночная Ірландыя стала апошняй тэрыторыяй Вялікабрытаніяй, на якой легалізаваны гей-шлюбы і аборты. Мясцовыя дэпутаты не сталі блакаваць прынятае ў Лондане рашэнне.

50925069_403.jpg


Закон, які дазваляе заключэнне аднаполых шлюбаў і, пры выкананні пэўных умоў, правядзенне абортаў, уступіў у сілу ў Паўночнай Ірландыі ў аўторак, 22 кастрычніка. Адпаведнае рашэнне было яшчэ летам прынята брытанскім парламентам. У панядзелак парламентарыям Паўночнай Ірландыі не атрымалася падчас пасяджэння заблакаваць гэта рашэнне. Такім чынам гей-шлюбы і аборты легалізаваныя цяпер на ўсёй тэрыторыі Вялікабрытаніі.
"Гэта гістарычны момант. Дзякуй усім удзельнікам кампаніі і дэпутатам ад Лейбарысцкай партыі, якія нястомна працавалі, каб дамагчыся гэтай знамянальнай перамогі ў барацьбе за роўнасць і правы чалавека", — напісаў у сваім Twitter лідар Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбіна.
15 кастрычніка ў Шатландыі была аўтаматычна пагашана судзімасць мужчын, асуджаных у апошнія дзесяцігоддзі за гомасексуальныя адносіны па ўзаемнай згодзе. "Просьба аб прабачэнні і рашэнне адкруціць назад не можа кампенсаваць усюшкоду, прычыненую гэтымі дыскрымінацыйнымі законамі, але яны па крайняй меры робяць становішча людзей больш камфортным", заявіў дырэктар праваабарончай ЛГБТ-арганізацыі Equality Network Цім Хопкінс.
Паводле dw.com