У Шатландыі здымаюць судзімасць з асуджаных за гомасексуалізм

Шатландыя ліквідуе "гістарычную памылку": з 15 кастрычніка аўтаматычна пагашаецца судзімасць геяў, асуджаных за секс па ўзаемнай згодзе. Судзімасць здымаецца і з тых, хто ўжо памёр.

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com


У аўторак, 15 кастрычніка, судзімасць мужчын, асуджаных у Шатландыі ў апошнія дзесяцігоддзі за гомасексуальныя адносіны па ўзаемнай згодзе, будзе аўтаматычна пагашана. Як паведамляе dw.com са спасылкай на агенцтва Reuters, адпаведны закон, які ўступіў сёння ў сілу, павінен ліквідаваць "гістарычную памылку".
У Шатландыі жывуць сотні мужчын з да гэтага часу непагашанай судзімасцю за гомасексуалізм, многім з якіх яна каштавала кар'еры і прыводзіла да дэпрэсій. "Мы ведаем выпадкі, калі яшчэ ў пачатку дзевяностых мужчыны траплялі ў суд проста таму, што яны пацалавалі свайго бойфрэнда на вуліцы", — заявіў дырэктар праваабарончай ЛГБТ-арганізацыі Equality Network Цім Хопкінс.
"Просьба аб прабачэнні і адмотванне назад не можа кампенсаваць усю шкоду, нанесеную гэтымі дыскрымінацыйнымі законамі, але яны па крайняй меры робяць становішча людзей больш камфортным", — заявіў Хопкінс. Шатландыя адмяніла пакаранне за гомасексуалізм у 1980 годзе, аднак ураўноўванне ўзросту згоды з гетэрасексуальныя парамі адбылося толькі ў 2001-м. Шатландскі закон прадугледжвае, што судзімасць будзе пагашана і ў тых, хто ўжо памёр.
Паводле dw.com