Паводка ў Парыжы рызыкуе стаць рэкорднай у гэтым стагоддзі
Узровень вады ў Сене, як чакаецца, падымецца на 6,5 метраў вышэй, чым звычайна. Горад знаходзіцца ў стане трывожнага чакання.
Сусветна вядомыя музеі Луўр і Орсэ зачыненыя, а іх супрацоўнікі занятыя пераносам экспанатаў у бяспечныя месцы.
Ахвярамі паводак у Францыі і Германіі ўжо сталі сама меней 11 чалавек, тысячы вымушаныя пакінуць свае дамы.
Сіноптыкі абяцаюць, што новыя праліўныя дажджы пройдуць у выхадныя паласой праз цэнтральную частку Еўропы — ад Францыі да Украіны.
Чакаецца, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд ў бліжэйшы час ўвядзе ў найбольш пацярпелых ад праліўнога дажджу раёнах краіны надзвычайнае становішча.
Гэтая мера дапаможа аказаць экстранную фінансавую дапамогу пацярпелым гарадам.
У 26 дэпартаментах Францыі, у тым ліку ў Парыжы, абвешчаны "аранжавы" ўзровень небяспекі.
Хоць гэта паводка — далёка не самае магутная ў гісторыі французскай сталіцы, Аланд ужо назваў яе сур'ёзным кліматычным феноменам і глабальным выклікам.
Пакуль паводка ў Парыжы не дасягае маштабаў паводкі 1910 года, калі Парыж быў затоплены на працягу двух месяцаў.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі