Пекін занесла снегам (фота)
У сталіцы Кітая Пекіне выпаў першы снег. Магутны снегапад пачаўся ў ноч на нядзелю, 7 лістапада, паведамляе агенцтва Сіньхуа. Тэмпература панізілася да трох градусаў марозу. У некаторых рэгіёнах выпала да 300 мм снегу.
Снегапад працягваўся і ў нядзелю, што супала з пачаткам сезона Лідун (станаўленне зімы) — аднаго з 24 сезонаў традыцыйнага аграрнага календара, адзначае выданне.
Снегапад накрыў аўтаномны раён Унутраная Манголія, правінцыі Шаньсі, Хэбэй, на паўночным усходзе Кітая — правінцыі Ляанін і Цзілінь, ва Усходнім Кітаі — правінцыю Шаньдун, а ў Цэнтральным Кітаі — Хэнань.
У шэрагу месцаў выпала да 300 мм снегу.
Тэмпература панізілася да трох градусаў марозу. Жыхарам парэкамендавалі без патрэбы не выходзіць з дому.