Платы за ўезд у Палангу пакуль не будзе

Увядзенне платы за ўезд у Палангу і падвышэнне платы за ўезд на Куршскую касу адкладаюцца.  



palanga_duny_logo.jpg

Нагадаем, што з наступнага году ў перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня аўтамабілісты мусілі плаціць 5 еўра за суткі знаходжання ў Паланзе.

Але зараз рыхтуецца праект рашэння мэріі, згодна з якім увядзенне гэтай платы будзе адкладзена да лета 2017. Па словах прадстаўніцы мэріі Палангі Жанеты Жулкувене, гэта адбываецца з-за необходнасці правесці грамадскія закупкі: “Мы павінны купіць паслугу па збору падатка, адміністраванню. Тэрміны такія, што мы не паспеваем да лета наступнага году”.

Аднак аматарам Балтыкі расслабляцца не варта. У Паланзе плануюць з наступнага года ў тры разы — з 30 цэнтаў да 1 еўра — павялічыць падатак “на падушку”. Адпаведнае рашэнне будзе вынесена, хутчэй за ўсё, напрыканцы снежня 2015 года.

Тым часам ідэя павялічыць плату за ўезд на Куршскую касу ў высокі сезон пакуль адкладаецца на невызначаны тэрмін. Мэр Нерынгі Дарус Ясайціс, які прапанаваў падвысіць гэты збор з 10 да 50 еўра, сумняваецца, што ідэя будзе падтрымана большасцю сябраў гарадскога савета. Таму ён мае намер у сакавіку 2016 года — калі ўжо будзе вядомы бюджэт Нерынгі — вынесці на абмеркаванне гарсавету пытанне падвышэння платы пакуль да 20 еўра. “Факт у тым, што для ўтрымання інфраструктуры патрэбны грошы. Усім патрэбна больш месцаў для паркоўкі больш прыгожая Ніда, іншыя гарады, таму патрэбны грошы. Падвышэнне платы за ўезд стане крыніцаў сродкаў”, — сказаў Ясайціс. Але ці пагадзіцца з гэтым гарадскі савет — пакуль пытанне.


Паводле ru.delfi.lt