Польшча не возьме ўдзелу ў вайсковай аперацыі ў Сірыі

Пра гэта заявіў прэм’ер Дональд Туск. Польскія палітыкі згодна сцвярджаюць, што атака на Сірыю — гэта толькі пытанне часу. Амерыканскі дзяржсакратар Джон Кэры паведаміў, што Злучаныя Штаты Амерыкі маюць доказы таго, што хімічная зброя была прыменаная сырыйскім урадам.



tdwyfq_w465h262.jpg

Дональд Туск

У ацэнцы польскіх палітыкаў, міжнародная супольнасць не можа заставацца абыякавай, калі ад хімічнай зброі церпіць мірнае насельніцтва.

Анджэй Галіцкі з “Грамадзянскай платформы” зазначае, што свет чакае адназначнай пазіцыі Рады бяспекі ААН:

 Я чакаю рашэння Рады бяспекі ААН і разлічваю на змену пазіцыі Расіі. Несумненна, Рада бяспекі павінна склікаць сход. Мы застанемся салідарнымі з любымі яе дзеяннямі, якія павінны быць рашучымі. Умяшальніцтва будзе, пытанне толькі ў яго характары і маштабе.

Барак Абама днямі заявіў, што Рада бяспекі ААН праявіла сваю няздольнасць да дзеянняў перад абліччам відавочных парушэнняў міжнародных стандартаў у Сірыі.

Там усё ўжо было сказана, апроч таго, калі адбудзецца атака. Аднак усім зразумела, што шлях да завяршэння гэтай вайны ідзе праз перамовы. Усе, у тым ліку амерыканцы, разумеюць, што вайсковы ўдар не ёсць выйсцем, — лічыць Марэк Сівец з партыі “Еўропа Плюс”.

Надоечы прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што Польшча не возьме ўдзелу ў магчымай вайсковай аперацыі ў Сірыі.

www.radyjo.net