Польшча прыняла чарговую групу грамадзян Украіны

Рэпатрыянты пражывалі ў Марыупалі і на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў.



48928341.jpg

Фота: Ministerstwo Spraw Zagranicznych

У Польшчу з украінскага горада Марыупаль прыбылі 149 грамадзян польскага паходжання. Рэпатрыянты, якія прыехалі ў Польшчу, пражывалі ў Марыупалі і на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем сепаратыстаў. У суме Польшча прыме 190 асобаў польскага паходжання.

Учора ўвечары з эвакуяванымі палякамі сустрэлася прэм’ер-міністр Польшчы Бэата Шыдла.

Працэдура рэпатрыяцыі асобаў польскага паходжання з Марыупаля аналагічная той, якая была праведзена на Данбасе ў студзені гэтага года.

Раней работнікі польскага МЗС правялі праверку асобаў польскага паходжання, якія выказалі жаданне прыехаць у Польшчу з Марыупаля і ваколіц горада. Гаворка ідзе пра людзей, якім пагражае небяспека ў сувязі з канфліктам ва Украіне.

З 1 снежня пачне сваю працу адаптацыйная праграма, якая будзе доўжыцца паўгода.

У студзені 2015 года ў сувязі з абвастрэннем канфлікту на ўсходзе Украіны група з 178 палякаў з Данбаса прыляцела ў Польшчу.

www.radyjo.net