Польшча: Пускаць у краіну байкераў з "Начных ваўкоў" нельга

Асобы, якія будуць ідэнтыфікаваныя як члены клуба "Начныя ваўкі", не павінны быць ўпушчаныя на тэрыторыю Польшчы, заявіў кіраўнік групы палітычных дарадцаў прэм'ер-міністра Польшчы Яцэк Растоўскі.



nochnyh_volkov_videt_ne_hotjat_foto_autocentreua_c189c8077c288339742c4f9fb2aef316.jpg

Польшча не павінна ўпускаць на сваю тэрыторыю расійскіх байкераў з клуба "Начныя ваўкі", лічыць кіраўнік групы палітычных дарадцаў прэм'ер-міністра Польшчы Яцэк Растоўскі, паведамляе rian.com.ua.

Раней Польскае радыё паведаміла, што расійскія байкеры ў рамках мотапрабегу ў гонар 70-годдзя Перамогі маюць намер наведаць Варшаву, былы нацысцкі канцлагер "Аўшвіц-Біркенаў" у Асвенцыме і горад Вроцлаў.

"Асобы, якія будуць ідэнтыфікаваныя як члены клуба "Начныя ваўкі", не павінны быць ўпушчаныя на тэрыторыю Польшчы", — сказаў Растоўскі ў эфіры польскага тэлеканала TVN24.

Паводле яго слоў, "не павінна быць так, што грамадзяне аўтарытарных дзяржаў аўтаматычна маюць права на палітычныя дэманстрацыі ў дэмакратычных дзяржавах".

Польскі палітык растлумачыў, што калі "Начныя ваўкі" з'явяцца на польскай мяжы, то "мытнік і памежнік могуць папросту іх не ўпусціць". "Я лічу, што калі мы робім нешта, што з'яўляецца правільным, то рабіць гэта трэба, нягледзячы на ​​рэакцыю (расейскага боку)", — сказаў Растоўскі, адзначыўшы, што рэйд расійскіх байкераў з'яўляецца "відавочнай правакацыяй ў кантэксце агрэсіі Расіі ва Украіне".

За некалькі дзён да таго кіраўнік чэшскага МЗС Лубамір Зааралек назваў правакацыяй праезд па тэрыторыі Чэхіі ўдзельнікаў мотапрабегу, арганізаванага клубам "Начныя ваўкі" ў гонар 70-годдзя Перамогі над фашызмам.

У пачатку тыдня польскі прэм'ер Эва Копач таксама расцаніла як правакацыю праезд "Начных ваўкоў" па тэрыторыі Польшчы.

У чацвер нямецкая газета Die Welt паведаміла са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах, што ўлады Берліна не маюць намеру даваць расійскім байкерам дазволу правесці 9 мая па германскай сталіцы фінальную частку мотапрабегу.

16 красавіка Беларускі камітэт салідарнасці з Украінай склаў электронны ліст да прапуцінскіх байкераў і зварот у МУС, Генпракуратуру ды Адміністрацыю Лукашэнкі з нагоды імперскага мотапрабега “Масква—Берлін”, частка шляху якога запланаваная яго расійскімі арганізатарамі праз тэрыторыю Беларусі. Аўтары звароту просяць забараніць на тэрыторыі Беларусі акцыі з удзелам байкераў клуба “Начныя ваўкі” і, у выпадку правядзення імі несанкцыянаваных мерапрыемстваў, прыцягваць парушальнікаў да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама ўнесці членаў клуба “Начныя ваўкі”, у прыватнасці, яго кіраўніка Аляксандра Залдастанава ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Аднак 19 красавіка "Начныя ваўкі" ўдзельнікалі ў адкрыцці мотасезону ў Мінску.

Нагадаем, з 25 красавіка па 9 траўня "Начныя ваўкі" збіраюцца правесці мотапрабег у гонар 70-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй. На сайце арганізацыі гаворыцца, што маршрут пройдзе па гарадах: Масква, Мінск, Брэст, Вроцлаў, Брно, Браціслава, Вена, Мюнхен, Прага, Таргау, Карлсхорсте, Берлін.