Польшча паніжае пенсійны ўзрост
Жанчыны будуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 60 гадоў, а мужчыны — 65 гадоў.
![immigrant.today immigrant.today](/img/v1/userfiles/images/2016_05_12_041916_e4403bb1b.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сейм прыняў прэзідэнцкі законапраект аб паніжэнні пенсійнага ўзросту ў Польшчы. Згодна з законам, жанчыны будуць выходзіць на пенсію ва ўзросце 60 гадоў, а мужчыны — 65 гадоў.
У цяперашні час пенсійны ўзрост у Польшчы складае 67 гадоў, незалежна ад полу, паведамляе «Польскае радыё». Прэзідэнцкі закон адмяняе пенсійную рэформу, якая ўступіла ў сілу 1 студзеня 2013 году.Першае чытанне прэзідэнцкага законапраекта адбылося ў снежні мінулага году.