Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Альбанэзэ наведаў Бучу, Гастомель і Ірпень
Прэм'ер-міністр быў шакаваны ўбачаным.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Кіеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксей Кулеба, адзначыўшы, што прэм'ер-міністр быў шакаваны ўбачаным: разбураныя жылыя дамы, сляды мін, разбураны аэрапорт Антонава. Гэта першая паездка Энтані Альбанэзэ ва Украіну.
«Аўстралія падтрымлівае Украіну і выступае за справядлівае пакаранне за ўчыненыя тут злачынствы», – заявіў падчас візіту прэмʼер-міністр.