Мэр Славянска паведаміў аб самым маштабным за апошні час абстрэле горада
Па папярэдняй інфармацыі, загінула 6 чалавек.
![1_12_3.jpg 1_12_3.jpg](/img/v1/images/1_12_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Славянск у Данецкай вобласці падвергся «самаму маштабнаму абстрэлу за апошні час», заявіў мэр горада Вадзім Лях.
Паводле яго слоў, у выніку абстрэлу ёсць загінулыя і параненыя. Лічбы мэр не прывёў.
Спікер Данецкай абласной адміністрацыі Таццяна Ігнатчанка заявіла «Суспільне Навіны», што ў выніку атакі загінулі шэсць чалавек, яшчэ 15 пацярпелі.
Як паведамлялася раней, пад абстрэл у Славянску патрапіў у тым ліку адзін з гарадскіх рынкаў.