Прэзідэнт і ўлада. Трамп натхняецца прыкладам Беларусі?

Трамп не стаў гарантаваць добраахвотную перадачу ўлады ў выпадку паразы на выбарах: «Паглядзім, што адбудзецца».



lt2_1.jpg

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ухіліўся ад адназначнага адказу на пытанне, ці гатовы ён гарантаваць добраахвотную перадачу ўлады ў выпадку паразы на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта піша CNN.

«Што ж, паглядзім, што адбудзецца. Вы ведаеце, я быў моцна незадаволены [галасаваннем па пошце], гэта катастрофа», — заявіў Трамп. Ён таксама выказаў упэўненасць, што «перадачы ўлады не будзе, будзе працяг».

Сенатар-рэспубліканец Міт Ромні параўнаў адказ Трампа з сітуацыяй у Беларусі. «Асноватворным для дэмакратыі з'яўляецца мірная перадача ўлады, інакш гэта будзе Беларусь. Любая здагадка пра тое, што прэзідэнт можа не паважаць гэтую канстытуцыйную гарантыю, неймаверная і непрымальная», — напісаў Ромні ў твітары.

Выбары прэзідэнта ЗША прызначаныя на 3 лістапада. Мяркуецца, што рэкордная колькасць амерыканцаў прагаласуе па пошце з-за пандэміі каронавіруса. Паштовае галасаванне праводзіцца ў ЗША ўжо шмат гадоў. Даследаванні паказалі, што фальсіфікацыі пры гэтым здараліся вельмі рэдка.

Дональд Трамп не раз выказваў незадаволенасць галасаваннем па пошце і заяўляюў, што з-за яго маючыя адбыцца выбары будуць «самымі недакладнымі і ашуканскімі ў гісторыі». Ён казаў, што яго супернік-дэмакрат Джо Байдэн пераможа толькі ў выпадку фальсіфікацый, і дапусціў, што вынікі выбараў будуць аспрэчаныя ў Вярхоўным судзе.


Паводле meduza.io