Прэзідэнт Латвіі пра мігрантаў: Яны могуць папрасіць прытулак у Беларусі, для іх гэта бяспечная краіна
Прэзідэнт заявіў, што бяспека Латвіі — прыярытэт нумар адзін.
![Эгілс Левітс Эгілс Левітс](/img/v1/images/439b8c838777ba847f5de4ff34031d77.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Эгілс Левітс
Эгілс Левітс заявіў, што сітуацыя на мяжы з’яўляецца прыкметай гібрыднай вайны супраць Латвіі і Еўрапейскага саюза. На пытанне, ці не будуць падаваць на Латвію ў міжнародныя суды ў сувязі з вяртаннем мігрантаў, прэзідэнт адказаў, што бяспека Латвіі — прыярытэт нумар адзін, улады не дапусцяць правакацый на мяжы.
«Што тычыцца правоў чалавека, то гэта людзі [мігранты], якія прыбылі ў бяспечную краіну [Беларусь], і Беларусь не палюе на іх, таму яны могуць прасіць прытулак у Беларусі», — цытуе кіраўніка краіны латвійскае выданне LSM.