Рэйсы з Іраку ў Мінск могуць быць прыпыненыя на цэлы месяц

Цяпер самалёты іракскіх авіякампаній займаюцца толькі эвакуацыйнымі рэйсамі з Беларусі.

iraqi_airways_597673.jpg

Кампанія «Iraqi Airways» абвясціла, што яе рэйсы ў Мінск могуць быць прыпыненыя на цэлы месяц з-за ціску з боку Еўрасаюза. Цяпер самалёты іракскіх авіякампаній займаюцца толькі эвакуацыйнымі рэйсамі з Беларусі.
Як вядома, улады Літвы абвінавачваюць афіцыйны Мінск у спрыянні нелегальнай міграцыі. Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі нелегальных мігрантаў амаль у 50 разоў больш, чым летась.