Прэзідэнт Малдовы трапіў у ДТЗ
Ігара Дадона шпіталізавалі. Паведамляецца, што ў ДТЗ таксама трапіла машына Службы дзяржаўнай аховы.

Прэзідэнт МалдовыІгар Дадон трапіў у дарожную аварыю, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на генеральны інспектарат паліцыі, піша korrespondent.net.
Паводле паведамлення, аварыя адбылася ў раёне Хынчэшты раніцай у нядзелю, 9 верасня. Машына Мэрсэдэс S-класа, у якой ехаў кіраўнік дзяржавы, перакулілася.
Па дадзеных паліцыі, Додон шпіталізаваны, але пра яго стан нічога не паведамляецца. У аварыі таксама пацярпеў аўтамабіль Службы дзяржаўнай аховы, які ехаў у прэзідэнцкім картэжы.
Раней у выніку ДТЗ у Гудауцкам раёне Абхазіі загінуў "прэм'ер-міністр" краіны Генадзь Гагулія.