Прэзідэнт Украіны: Мы не робім з вайны культ
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што 9 траўня трэба шчыра і без лішняга пафасу ушанаваць памяць усіх украінцаў і іншых народаў антыгітлераўскай кааліцыі, якія ўнеслі ўклад у перамогу над нацызмам у Другой сусветнай вайне.
«Мы ніколі не забудзем страшную цану гэтай перамогі. Паводле розных звестак, гэта як мінімум 50 млн ахвяраў, з якіх больш за 8 млн — загінуўшыя і закатаваныя ўкраінцы. Памятаючы ўсе жахі таго перыяду, мы не робім з вайны культу. І гэты важны дзень — не рэкламная кампанія, не спаборніцтва лозунгаў, не пампезны конкурс танцаў на касцях. Таму што для ўшанавання подзвігу кожнага, хто набліжаў перамогу, галоўнае не гучнасць, а шчырасць. І наша перамога ў кожнага вось тут (пры гэтых словах Зяленскі прыклаў руку да сэрца — ІФ)», — сказаў ён у відэазвароце да ўкраінца з нагоды Дня перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне.
Зяленскі лічыць, што ветэранаў, якіх засталося вельмі мала, трэба ўзгадаць не толькі ў гэтыя травеньскія дні, а дзякаваць кожны дзень, таму што яны «аддалі вайне сваю маладосць для таго, каб маладосць была ў нас».
«Больш за 7 млн украінцаў у складзе антыгітлераўскай кааліцыі процідзейнічалі нацызму як на роднай зямлі, так і на розных кантынентах планеты. Несумненна, чалавечы подзвіг не мае пашпарты. Але ўклад украінцаў у перамогу над нацызмам — велізарны. І сёння ніхто не можа прыватызаваць перамогу. Казаць , што яна магла адбыцца і без украінцаў. Мы не павінны гэтага забываць, саромецца і дарыць камусьці подзвігі сваіх украінскіх герояў», — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.
interfax.by