Прэзідэнта Бразіліі апраўдалі па справе аб фінансавых парушэннях

Вярхоўны выбарчы суд Бразіліі апраўдаў прэзідэнта Мішэля Тэмера па справе аб незаконным фінансаванні перадвыбарнай кампаніі.

temer.jpg

З сямі суддзяў за закрыццё справы супраць Тэмера прагаласавала чатыры чалавекі, трое выказаліся супраць апраўдання прэзідэнта.
Абвінавачванні ў адрас Тэмера датычацца фінансавання выбарчай кампаніі 2014 года, у якой ён удзельнічаў у пары з экс-прэзідэнтам Бразіліі Дылмай Русеф.
Тэмер, які заняў пасля перамогі на выбарах пасаду віцэ-прэзідэнта, змяніў Русеф на пасадзе кіраўніка дзяржавы пасля абвешчанага ёй імпічменту.
Калі б суд прызнаў Тэмера і Русеф вінаватымі, вынікі выбараў былі б ануляваныя, а значыць, Тэмер мог пазбавіцца паста.
На думку суддзі, які старшынстваваў на гэтым працэсе, для адмены выбараў было прад'яўлена дастаткова доказаў карумпаванасці кандыдатаў.
Аднак іншыя суддзі не пагадзіліся з старшынёй, заявіўшы, што факт выкарыстання незаконных ахвяраванняў менавіта для фінансавання выбарчай кампаніі даказаны так і не быў.
Тэмер па-ранейшаму застаецца фігурантам шэрагу карупцыйных расследаванняў, аднак афіцыйныя абвінавачванні яму не прад'яўленыя.
У Бразіліі даўно праходзяць маштабныя дэманстрацыі з патрабаваннем адстаўкі Тэмера. У канцы траўня ўдзельнікі акцый пратэсту ўчынілі пажар у будынку міністэрства сельскай гаспадаркі ў сталіцы краіны горадзе Бразіліа і пашкодзілі яшчэ некалькі ўрадавых будынкаў.
Паводле BBC