Пры ўездзе ў Кітай будуць браць адбіткі пальцаў
Урад Паднябеснай абвясціў пра змяненне парадку ўезду ў краіну. Цяпер усе замежныя грамадзяне будуць здаваць адбіткі пальцаў пры праходжанні памежнага кантролю.

фота pixabay
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства грамадскай інфармацыі Кітая.
Ужо з 10 лютага новае правіла актуальна для замежнікаў, якія прылятаюць у аэрапорт горада Шэньчжэнь, піша партал tonkosti.ru. Паступова новае правіла будзе ўведзена на ўсіх пунктах пропуску ў КНР.
Адбіткі пальцаў будуць абавязаны здаваць усе замежныя грамадзяне ва ўзросце ад 14 да 70 гадоў. Новаўвядзенне накіравана на ўзмацненне мер бяспекі і іміграцыйнага кантролю.
Паводле tio.by