Пуцін пранаваў Парашэнку палітычны прытулак у Расіі. Што той яму адказаў?
Прэзідэнт Расіі адзначыў, што і раней прапаноўваў Пятру Парашэнку палітычны прытулак. Крымінальную справу супраць яго на Украіне ён назваў «празмернай заяўкай на поспех дзеючага кіраўніцтва».
Расія гатовая даць экс-прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку палітычны прытулак у Расіі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ходзе брыфінгу пасля перамоваў з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макроном, паведамляе РБК.
«Мы гатовыя такім, як спадар Парашэнка даць прытулак у Расіі», — заявіў Пуцін.
Пётр Парашэнка на прапанову адрэагаваў хутка.
Экс-кіраўнік Украіны параіў кіраўніку Расіі ўусвядоміць, што палітыкі самі вырашаць свае пытанні ў Кіеве.
«Уладзіміру Уладзіміравічу [Пуціну] раю нарэшце
ўсвядоміць, што мы разбярэмся самі тут, на Украіне», — напісаў Парашэнка ў сваім Telegram-канале.
Па словах палітыка, «адвечная расійская практыка
«клапаціцца» аб ўкраінскай палітыцы спынілася», калі ён стаў прэзідэнтам.
Акрамя таго, Парашэнка абвінаваціў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што той хоча «зрабіць падарунак Пуціну», пераследуючы праеўрапейскую апазіцыю. «Раю Уладзіміру Аляксандравічу [Зяленскаму] спыніць радаваць Пуціна і заняцца абаронай краіны. І менавіта туды накіраваць свае намаганні», — адзначыў ён.