«Многія разглядаюць Германію, хутчэй, як саюзніка Расіі». Зяленскі адмяніў сустрэчу з кіраўніком нямецкага МЗС
Сустрэча міністра замежных спраў Германіі Аналены Бербок з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адменена. Адна з галоўных прычын — Германія адмаўляецца аказваць ваенную дапамогу Украіне, распавядае РБК-Украіна.
![3j0a4555__3__4_650x410.jpg 3j0a4555__3__4_650x410.jpg](/img/v1/images/3j0a4555__3__4_650x410.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах крыніцы, блізкай да ўраду Украіны, сустрэча не
адбылася нібыта з-за таго, што міністр замежных спраў Германіі не дала адказ,
ці адмовіцца ад Германія трубаправода «Паўночны паток — 2», калі Расія
ўварвецца ва Украіну.
Акрамя таго, дадаў ён, сустрэча была адмененая з-за «адмовы Германіі аказваць Кіеву якую-небудзь ваенную дапамогу прама ці
ўскосна».
«Многія ва Усходняй Еўропе і Кіеве ўсё часцей
разглядаюць Германію, хутчэй, як саюзніка Расіі, чым як саюзніка Захаду. І яны
так сябе паводзяць — паглядзіце на былога канцлера Шродэра», — заявіў
суразмоўца тэлеканала.
Афіцыйнай прычынай між тым названа памылка ў раскладзе.
Разам з тым, канцлер Германіі Олаф Шольц у інтэрв'ю тэлеканалу CNN заявіў, што аб адмове Зяленскага сустракацца з Бербок нічога не ведае.
Раней паведамлялася, што Украіна абмяркуе з Германіяй і Францыяй блакаванне паставак зброі.