Пуцін сам распавёў, пра што дамаўляўся з Парашэнкам
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў пра што ён размаўляў з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у ходзе тэлефоннай размовы.
Паводле яго слоў, у ходзе размовы яны абмеркавалі план урэгулявання сітуацыі ва Украіне, і ўдакладніў, што гэты план складаецца з 7 пунктаў, паведамляе ІТАР-ТАСС. У якасці першай меры ён назваў «спыненне актыўных наступальных аперацый узброеных фарміраванняў апалчэнцаў на Данецкім і Луганскім кірунках».
Яшчэ адна ініцыятыва заключаецца ў тым, каб «прадугледзець ажыццяўленне паўнавартаснага і аб'ектыўнага міжнароднага кантролю за выкананнем умоў спынення агню і маніторынгам
абстаноўкі стваранай такім чынам у зоне бяспекі».
Ён таксама выказаў меркаванне аб неабходнасці выключыць прымяненне авіяцыі на ўсходзе Украіны і заклікаў Кіеў адкрыць гуманітарныя калідоры для прасоўвання тэхнікі і дастаўкі гуманітарных грузаў
на Данбас.
«Адкрыць гуманітарныя калідоры для перамяшчэння бежанцаў і дастаўкі гуманітарных грузаў на ўсход Украіны», — сказаў Пуцін, пералічваючы пункты прапанаванага ім
плана ўрэгулявання.
Яшчэ адным пунктам Пуцін назваў магчымасць накіравання ў пацярпелыя рэгіёны рамонтных брыгад для аднаўлення разбураных аб'ектаў сацыяльнай і жыццезабеспячальнай
інфраструктуры.
Прэзідэнт Расіі разлічвае, што канчатковыя дамоўленасці па плане ўрэгулявання ва Украіне будуць дасягнуты 5 верасня на сустрэчы кантактнай групы.
УНІАН