Асноўныя тэзісы прэс-канферэнцыі Абамы ў Эстоніі

Пасля сустрэчы з прэзідэнтам Эстоніі Тоомасам Хендрыкам Ільвэсам прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў аб размяшчэнні ваенна-паветраных сілаў ЗША ў Эстоніі, перадае Agence France-Presse. 



obama_speech.jpg

Удакладняецца, што амерыканскія ВПС будуць дыслакавацца на ваенна-марской базе Amari Air Base.
«Сёння я магу аб’явіць, што гэтая ініцыятыва ўключае ў сябе размяшчэнне дадатковых частак ВПС, самалётаў для правядзення вучэнняў. Мы лічым, што лепшым месцам для іх размяшчэння стане ваенна-марская база тут, у Эстоніі,» — заявіў прэзідэнт ЗША.
Абама запэўніў Эстонію ў падтрымцы Злучанымі Штатамі рэгіянальнай бяспекі краінаў Балтыі і ў непарушнасці амерыканскага абавязацельства абараняць любога чальца НАТА ад нападу.
Інфармацыйны балтыйскі партал Дэльфі падае асноўныя тэзы выступу Барака Абамы на сумеснай прэсавай канферэнцыі з прэзідэнтам Эстоніі.
—  Тое, што адбываецца ва Украіне — трагічна, але гэта дае нам магчымасць свежым поглядам паглядзець на нашы абавязацельствы перад НАТА.
—  Наша задача ў тым, каб не было ніякіх розначытанняў па 5 артыкуле статуту НАТА.
—  Санкцыі мелі адчувальны ўплыў на Расію.
—  Украіна павінна адчуваць, што мы з ёй не толькі на словах, але і на справе.
—  Занадта рана казаць аб тым, што менавіта будзе азначаць гэтае спыненне агню, аб якім у сераду дамовіліся Парашэнка і Пуцін.
—  Да гэтага часу асаблівых вынікаў ад заяваў пра спыненне агню мы не бачылі. 
svaboda.org