Раман Бяссмертны падаў дакументы ў ЦВК

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі падаў дакументы ў ЦВК. Ён балатуецца ў прэзідэнты Украіны як самавылучэнец.

topnews.pl.ua

topnews.pl.ua

Украінскі палітык і дыпламат Раман Бяссмертны падаў дакументы ў Цэнтральную выбарчую камісію для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты на выбары 31 сакавіка.
Ён балатуецца ў парадку самавылучэння.
Бяссмертны, 1965 года нараджэння, з'яўляецца адным з аўтараў Канстытуцыі, быў дэпутатам Вярхоўнай Рады II, III, IV (ад «Нашай Украіны») і V скліканняў (старшыня фракцыі «Наша Украіна»).
У 1997-2002 гадах быў сталым прадстаўніком прэзідэнта Леаніда Кучмы ў парламенце, у 2005 — віцэ-прэм'ер-міністрам па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ва ўрадах Юліі Цімашэнкі і Юрыя Еханурава, у 2007-2008 — намеснікам кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Віктара Юшчанкі.
У 2010-2011 гадах Бяссмертны быў паслом Украіны ў Беларусі.
У 2015-2016 гадах ён прадстаўляў Украіну ў палітычнай падгрупе ТКГ.
ЦВК павінен зарэгістраваць яго ці адмовіць у рэгістрацыі на працягу 5 дзён.
Па стане на 30 студзеня ўкраінскі Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ужо 23 кандыдатаў у прэзідэнты.
lb.ua