Расійскае эмбарга банкрутуе польскіх транспартнікаў

Найбольш эмбарга закранула фірмы з Малапольшчы і Падкарпацкага ваяводства. 



f3e69ac6_7ef0_44da_881c_1c118342f706.jpg

Фота www.fakt.pl

З дадзеных кампаніі Eurler Hermes вынікае, што сёлета вырасла лічба банкруцтваў сярод фірмаў, чым у папярэднім годзе.

Эксперты кампаніі тлумачаць, што найбольш асабліва гэта закранула паўднёва-ўсходнія раёны Польшчы. Тут банкруцтва аб'яўляюць не толькі вытворчыя фірмы, але і транспартныя кампаніі. Блізкасць ўсходняй мяжы прывяла да таго, што мясцовыя прадпрымальнікі спецыялізаваліся ў экспарце і перавозцы грузаў на расійскі рынак.

Цяпер у іх пачаліся праблемы. Прычына — увядзенне Крамлём эмбарга на пастаўкі харчовых тавараў з Захаду ў Расію.

Яны датычаць як кампаній з абаротам каля 20 мільёнаў злотых, так і невялікіх сямейных кампаній, якія раптоўна страцілі замовы на перавозкі. Яны проста знікаюць, спыняюць актыўнасць у чаканні на лепшыя часы ды рынкавыя ўмовы.

www.radyjo.net