Расія можа адасобіць свой інтэрнэт ад свету

У Дзяржаўную думу Расеі ўзнеслі законапраект аб аўтаномнай працы расейскага сегмэнту інтэрнэту — нібыта на выпадак адсутнасці доступу да замежных сервераў, піша Радыё Свабода.

cheburnet.jpg


У тлумачальнай запісцы да закону ўказваецца, што яго аўтары ўлічвалі нібыта «агрэсіўны характар» новай стратэгіі нацыянальнай кібэрбяспекі ЗША, прынятай у верасні сёлета. Паводле тэксту дакумента, будзе створана магчымасць, пры якой дадзеныя расейскіх карыстальнікаў стануць радзей перадавацца за мяжу. Для гэтага будуць вызначацца кропкі, у якіх расейскія сеткі падключаюцца да замежных.
Крытыкі лічаць, што закон - падрыхтоўка да інфармацыйнай ізаляцыі і татальнай цэнзуры ў расійскім сеціве. У інтэрнэаўтаў гэты гіпатэтычны "аўтаномны сегмент" ужо атрымаў назву "Чебурнет".
У выпадку ўзнікнення пагрозы аператары сувязі будуць абавязаныя забяспечыць магчымасць цэнтралізаванага кіравання трафікам. Закон прадугледжвае ўстаноўку спецыяльных тэхнічных сродкаў, якія будуць вызначаць крыніцу перадаванага трафіку. Пры неабходнасці гэтыя сродкі змогуць заблакаваць доступ да рэсурсаў з забароненай інфармацыяй.
Таксама для працы расійскага інтэрнэту ў ізаляваным рэжыме будзе створана нацыянальная сістэма даменных імёнаў DNS. Патрабаванні да яе і правілы выкарыстання вызначыць Роскомнадзор.
У сакавіку 2018 году былы дарадца прэзідэнта Расеі па пытаньнях развіцця інтэрнэту Герман Кліменка заявіў, што краіна тэхнічна гатова да адключэння ад сусветнага інтэрнэту.
Згодна з праектам праграмы «Лічбавая эканоміка», якая распрацоўваецца па распараджэнні Ўладзіміра Пуціна, да 2024 года 95 адсоткаў усяго трафіку павінна праходзіць праз расійскія сеткі. Долю замежнага абсталявання ў дзяржаўных органах плануюць знізіць да 50 адсоткаў, а праграмнага забеспячэння — да 10 працэнтаў. Акрамя гэтага ў 2018 годзе павінна запрацаваць сістэма, якая будзе забяспечыць "устойлівасць і бяспеку" Рунэту.