Украінскі эксперт: Расія плануе атакаваць і Беларусь
Украіна не з'яўляецца канчатковай мэтай Расіі, яна — толькі частка падрыхтоўкі да больш шырокай атакі, — лічыць кіраўнік украінскага Інфармацыйнага Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Валянцін Пятроў.
«На самай справе, мы можам казаць аб падрыхтоўцы да сусветнай вайны», — дадаў ён.
«Калі мы паглядзім на цяперашнія ініцыятывы расійскай арміі, можна сказаць, што рыхтуецца не толькі вайна з Украінай, гэта частка больш шырокіх планаў развіцця расійскай наступальнай машыны. Яны распасціраюцца ад Паўночнага мора да Сірыі. На самай справе, мы можам казаць аб падрыхтоўцы да сусветнай вайны", — перадае словы Пятрова польскае выданне niezalezna.pl
На думку Пятрова, глабальны канфлікт можа адбыцца ў бліжэйшыя гады.
Паводле слоў Пятрова, Расія «пагражае не толькі Украіне. Яе планы заключаюцца ў тым, каб прайсці праз Украіну, а затым праз Беларусь і дасягнуць Прыбалтыкі і Польшчы», адзначае www.radyjo.net
«Свет можа рыхтавацца да глабальнага канфлікту нават праз шэсць гадоў, але ён таксама можа пачацца раней. У гіпатэтычнай Трэцяй сусветнай вайне, Расія ўмацаваная праз рэсурсы Украіны, будзе зусім іншай Расіяй», — падкрэсліў ён.