Расія. Пуцін пазелянее?
У адміністрацыі кіраўніка Расіі вырашылі звярнуць увагу на экалагічную тэматыку.
Адной з асноўных прычын такой увагі сталі апошнія пратэсты, звязаныя з «зялёнымі» праблемамі. У цэлым шэрагу рэгіёнаў заклапочанасць станам навакольнага асяроддзя выводзіць людзей на вуліцы.
Найбольшы рэзананс — нават федэральнага маштабу — выклікаюць «смеццевыя» пратэсты.
У Крамлі абмяркоўваецца некалькі варыянтаў таго, як рэагаваць на экалагічны выклік. Адна з ідэяў — стварэнне новай партыі, якая б займалася «зялёнай» праблематыкай, і пры гэтым працавала ў канструктыўным дыялогу з уладай.
Як варыянт, можна «перазагрузіць» ужо існуючую Расійскую экалагічную партыю «Зялёныя», але тое праблемы не вырашае. Практычна ўсе больш-менш вядомыя экалагічныя актывісты апазіцыйна настроеныя на адрас Пуціна, а яркіх лаяльных уладзе фігураў, якія маглі б займацца экалагічнай тэматыкай, няма.
Паводле расійскай прэсы