Расія стане пірацкай дзяржавай?

Вялікі энтузіязм у некаторых расіян выклікала ідэя аднаго з парламентарыяў, які прапанаваў свой арыгінальны адказ на амерыканскія санкцыі.

80972628c649e37dbc1a1883def42329.jpeg

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па дзяржаўным будаўніцтве і заканадаўстве Міхаіл Емяльянаў заявіў: «Мы зможам самі вырабляць тую прадукцыю, калі мы валодаем тэхналогіяй, без дазволу праваўладальніка». 

Прасцей кажучы, міжнароднае аўтарскае права на тэрыторыі Расіі можа быць скасаванае. 

Ідэю ўспрынялі «на ўра». Больш за ўсё расіян радуе, што, магчыма, будзе легалізаваная любая кантрафактная прадукцыя, у тым ліку праграмнае забеспячэнне. Некаторыя нават заклікаюць друкаваць долары і за гэты кошт утрымліваць высокі курс рубля. 

Праўда, гучаць і заклапочаныя галасы. Некаторыя непакояцца, што машыны, накшталт «Таёты», будуць рабіць на заводзе, дзе выпускаюць «Жыгулі». 

Таксама баяцца, што такі падыход Расіі можа не спадабацца Кітаю, які сам актыўна капіюе заходнюю тэхніку.

Паводле расійскай прэсы