У Расіі часткова заблакавалі Google

Раскамнагляд заблакаваў ў Расіі шэраг IP-адрасоў пошукавіка Google. Пра гэта паведамляе TJournal са спасылкай на спецыяліста па кібербяспецы Аляксандра Літрэева. Магчыма, гэта працяг гісторыі з спробай блакавання Telegram.

google_1200_2_650x282.jpg

Аб блакаванні таксама паведаміў гендырэктар правайдэра Diphost Філіп Кулін, які адсочвае «выгрузку» Раскамнагляда. Паводле яго даных, заблакаванымі апынуліся як найменьш 63 IP-адрасы google.com.
Па дадзеных Раскамсвабоды, у якасці падставы для блакавання выкарыстоўваецца рашэнне Генпракуратуры 27-31-2018 ад 16 красавіка 2018 года. На гэтай падставе было заблакавана больш за 50 IP-адрасоў, многія з якіх належаць Google.
Некаторыя карыстальнікі з Расіі з вечара 21 красавіка паведамлялі пра праблемы з доступам да google.com і шэрагу сэрвісаў Google.
Па дадзеных сайта Downdetector, на 10.40 па мінскім часе цяжкасці з доступам да google.com захоўваліся ў Маскве, Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Чэбаксарах і іншых гарадах. Карыстальнікі паскардзіліся на недаступнасць Google-перакладчыка і карт. Яны таксама звярнулі ўвагу, што праблемы з доступам толькі ў google.com, а адрас google.ru працягвае працаваць без перабояў.
Расійскае аддзяленне Google паведаміла, што вывучае скаргі карыстальнікаў.
Паводле tut.by