Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў: раскрадзены скарб Беларусі (відэа)
Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў — найбуйнейшая прыватная бібліятэка ў Беларусі. Яе заснаваў у XVI стагоддзі Мікалай Радзівіл Чорны.

У 1772 бібліятэка налічвала больш за 20 тысячаў тамоў. Мела вельмі рэдкія экзэмпляры — кнігі, выдадзеныя з пачатку кнігадрукавання да 1501 года.
У 1772 годзе расійскі генерал Бібікаў сканфіскаваў і вывез з Нясвіжу ў Санкт-Пецярбург 14 тысячаў кніг.
Дзе гэтыя кнігі цяпер? Глядзіце ў роліку "Белсата", прымеркаваным да Дня кнігі!