Расія зрабіла яшчэ адзін крок бліжэй да тэрору
Расійскія чыноўнікі прапануюць вярнуць крымінальную адказнасць за шкодніцтва.
З прапановай унесці ў расійскі Крымінальны кодэкс гэты «сталінскі артыкул» выступіў Нацыянальны антыкарупцыйны камітэт.
Як мяркуе НАК, асноўная бяда Расіі палягае ў тым, што некаторыя нядобрасумленныя чыноўнікі застаюцца беспакаранымі за свае «няправільна прынятыя кіраўнічыя рашэнні».
Кіраўнік камітэта па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Клішас заявіў, што прапанова заслугоўвае сур'ёзнага абмеркавання, бо «калі глядзіш на "поспехі" нашых ведамстваў у імпартазамяшчэнні і іншых сферах, то артыкул аб шкодніцтве вельмі хацелася б вярнуць».
Паводле Польскага Радыё