Валенса заклікаў да расчлянення Расіі

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заклікаў скараціць Расію да 50 мільёнаў чалавек. Пра гэта паведамляе Le Figaro.

Лех Валенса

Лех Валенса

«Неабходна змяніць палітычную сістэму Расіі або вярнуць яе да насельніцтва менш за 50 мільёнаў чалавек», — заявіў Валенса.
Паводле яго слоў, неабходна «фарсіраваць змену палітычнага ладу ў краіне, арганізаваць паўстанне народаў».
«Нават калі Украіна выйграе гэтую вайну, праз пяць гадоў у нас будзе тое ж самае, а праз дзесяць гадоў мы ўбачым з'яўленне іншага Пуціна. Калі змена палітычнай сістэмы краіны немагчымая, сусветную бяспеку забяспечыць толькі расчляненне цяперашняй Расіі», — сказаў Валенса.
Экс-прэзідэнт Польшчы пагадзіўся з тым, што Захад зацікаўлены ў пашырэнні сфер уплыву.
«Мы павінны разумець, што Захад пашырае сваю ўладу праз НАТА, Еўразвяз, шляхам пашырэння, але дэмакратычнымі спосабамі. Расея робіць гэта пры дапамозе гвалту», — сказаў Валенса.