Расія. Расспажыўнагляд забараніў за «антысаветчыну» польскую настольную гульню

Гульня «Чарга» паказвае рэаліі жыцця ў камуінстычнай Польшчы ў 1980-х і праблемы з магчымасцю нешта набыць у крамах



charga.jpg

Фота belsat.eu

Расійская версія польскай гульні «Kolejka» зʼявілася ў лістападзе мінулага года, яе адмыслова адаптавалі пад расійскі рынак.

У лютым 2016 года расійскі дыстрыбутар паведаміў польскаму вытворцу гульні фірму «TREFL», што ў Расіі «Чарга» лічыцца… антысавецкай.

Пра гэта паведамляе на старонцы ў Facebook польскі Інстытут нацыянальнай памяці (ІНЦ), які ўласна і распрацаваў гульню, прадаўшы ліцэнзію на яе распаўсюд. «Антысаветчыну» заўважыў Расспажыўнагляд, які кажа, нібыта атрымлівае скаргі на гульню ад людзей.

Грамадзяне нібыта абураюцца апісаннем камуністычнай сістэмы і сцвярджэннем, што «СССР парушыў рэжым іншай краіны, грамадзянаў якой абавязалі жыць у камуністычнай сістэме».

Расспажыўнагляд запатрабаваў унесці ў гульню змены, інакш будуць забароненыя ўсе іншыя тавары дыстрыбутара, які супрацоўнічае са стваральнікамі «Чаргі».

ІНЦ на гэта не пагадзіўся, таму «Чаргі» ужо няма ў расійскіх крамах.

belsat.eu