Расія. Забароняць серп і молат?
Мінюст і дзяржаўны дэпартамент Роспатэнт рыхтуюць спіс сімволікі, забароненай да выкарыстання ў РФ у якасці таварных знакаў і лагатыпаў палітычных, грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў. Самае цікавае, што ў чорны спіс можа трапіць не толькі нацысцкая, аднак і камуністычная сімволіка.

У Мінюсце мяркуюць, што індэкс забароненых выяваў павінен засноўвацца на сімволіцы ўжо раней забароненых рашэннем суда грамадскіх і рэлігійных аб’яднанняў. Сярод такіх партый была ў свой час і Нацыянал-бальшавіцкая партыя (НБП) Эдуарда Лімонава. Яе сімвал — чорны серп і молат у белым коле, якое ў сваю чаргу змешчана на чырвоным поле. Такім чынам, калі папраўкі Мінюста ўвойдуць у сілу ў гэтай рэдакцыі, то выкарыстанне сярпа і молата, як элементаў, што былі ў эмблеме забароненай судом НБП, павінна цягнуць за сабой крымінальнае пакаранне.
Як і трэба было чакаць, камуністы ўжо заявілі, што закон пра забароненую сімволіку прыдуманы ў Крамлі выключна дзеля таго, каб пазбавіць іх права выкарыстоўваць любімыя знакі.
Паводле расійскай прэсы