Беларусь і Расія выступаюць за рэфармаванне АБСЕ
Удзельнікі беларуска-расійскіх кансультацый паміж МЗС падкрэслілі важнасць далейшых паслядоўных намаганняў па рэфармаванні АБСЕ, уключаючы праблематыку назірання за выбарамі, аптымізацыю працы гуманітарнага вымярэння, павышэнне транспарэнтнасці дзейнасці інстытутаў і праектнай дзейнасці арганізацыі. Пра гэта паведамілі ў МЗС Беларусі.
Кансультацыі прайшлі ў Маскве 22 траўня, і яны тычыліся пытанняў узаемадзеяння па лініі АБСЕ і Савета Еўропы. Бакі абмеркавалі становішча спраў у АБСЕ і перспектывы нарошчвання супрацоўніцтва ў рамках ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага вымярэнняў АБСЕ.
Удзельнікі кансультацый адзначылі блізкасць пазіцый дзвюх краін па гэтых пытаннях.
Бакі таксама абмяняліся думкамі аб развіцці перамоўнага працэсу "Хельсінкі плюс 40" па фармаванні супольнасці бяспекі на прасторы
АБСЕ.
Таксама абмеркаваны пытанні пра прыярытэты і перспектывы развіцця адносін дзвюх краін з Саветам Еўропы.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раман Раманоўскі, расійскую — намеснік дырэктара дэпартаменту агульнаеўрапейскага
супрацоўніцтва МЗС Аляксей Палішчук, паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.