Расійскі дэпутат дамагаецца пазбаўлення Алексіевіч Нобелеўскай прэміі

Скандальны палітык Віталь Мілонаў, які раней «ваяваў» з Мадоннай і Ледзі Гагай, ужо падрыхтаваў адпаведны зварот для падачы ў Нобелеўскі камітэт. 

Дэпутат Віталь Мілонаў, фота geektimes.ru

Дэпутат Віталь Мілонаў, фота geektimes.ru

Пра сваю ініцыятыву Мілонаў паведаміў «Известиям», падкрэсліўшы, што Святлана Алексіевіч «парушыла маральныя законы і скампраметавала званне лаўрэата Нобелеўсай прэміі». Нагодай для такога выпаду стала нядаўняе інтэрв'ю Алексіевіч інфармацыйнаму агенцтву «Рэгнум», дзе пісьменніца неаднаразова негатыўна выказалася адносна сучаснай палітыкі Расіі.
Нагадаем, што эксцэнтрычны Віталь Мілонаў ужо праславіўся сваімі зваротамі супраць заходніх поп-зорак, мігрантаў, абортаў і нават газаванай вады. Спіс «подзвігаў» дэпутата рэгулярна папаўняецца, большасць яго ініцыятываў носіць антызаходні і псеўда-рэлігійны характар, сугучны ідэям так званага «рускага свету»