Раскамнагляд заблакаваў праваабарончы сайт «ОВД-Инфо» і патрабуе выдаліць яго акаўнты ў сацсетках
Расійскі праваабарончы сайт "ОВД-Инфо", які быў унесены ў рэестр іншаагентаў, збіраў інфармацыю аб затрыманнях на акцыях і палітычным ціску.

Раскамнагляд заблакаваў у Расіі сайт праваабарончага праекта
"ОВД-Инфо", які быў унесены ў рэестр замежных агентаў паводле рашэння
падмаскоўнага суда. Згодна з заявай ведамства, работа "ОВД-Инфо"
прызнана накіраванай на прапаганду тэрарызму. Супрацоўнікі праекта называюць
тое, што адбываецца, працягам атакі на грамадзянскую супольнасць.
Праваабарончы праект "ОВД-Инфо" атрымаў вядомасць дзякуючы асвятленню пратэсных акцый і аказанню юрыдычнай дапамогі затрыманым, а таксама тым, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам.
Паводле www.bbc.com