Саакашвілі папрасіў ва Украіне палітычны прытулак

Пакуль Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны не адказала на просьбу палітыка.

Фота з сайта ukranews.com

Фота з сайта ukranews.com


Экс-прэзідэнт Грузіі, былы кіраўнік Адэскай абласной дзяржадміністрацыі і лідар палітпартый "Рух новых сіл" Міхаіл Саакашвілі падаў прашэнне аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку ва Украіне.
Пра гэта "Украінскім навінам" паведаміў яго адвакат Маркіян Галабала.
"Зварот аб прадастаўленні грамадзяніну дадатковай абароны і палітычнага прытулку — гэта, па сутнасці, адно і тое ж. Проста ў побыце часцей выкарыстоўваюць паняцце "палітычны прытулак", — сказаў ён.
Адвакат падкрэсліў, што пакуль Дзяржаўная міграцыйная служба не адказала на просьбу палітыка, хоць павінна была гэта зрабіць на працягу сутак. 
Паводле tsn.ua