АБСЕ: Пад Марыупалем патрабуюць сыходу сепаратыстаў
Жыхары вёскі Пікузы напісалі ліст у адміністрацыю Новаазоўскага раёна, ААН і Чырвоны Крыж.
У Данецкай вобласці жыхары вёскі Пікузы, якую цяпер кантралююць сілы самаабвешчанай ДНР, перадалі назіральнікам АБСЕ ліст з патрабаваннем сыходу сепаратыстаў з гэтага населенага пункта.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ.
"Жыхары Пікуз перадалі СММ ліст, які таксама быў адрасаваны адміністрацыі Новаазоўскага раёна, ААН і Міжнароднаму камітэту Чырвонага Крыжа. У лісце выкладзены цяжкасці, з якімі сутыкаюцца жыхары (недахоп газазабеспячэння), а таксама патрабаванне неадкладна адвесці ўзброеных мужчын і ўзбраенне ад жылых раёнаў вёскі", — гаворыцца ў паведамленні.
Назіральнікі адзначаюць, што бачылі каля вёскі беспілотнік, а ў самім населеным пункце — двух узброеных мужчын.
Паводле Корреспондент.net