Салдата, які расстраляў армянскую сям'ю ў Гюмры, прызвалі на службу пасля псіхлячэбніцы

Ваенны камандзір горада Балей стаў фігурантам крымінальнай справы. Камісар абвінавачваецца ў тым, што першапачаткова дапусціў да службы псіхічна неўраўнаважанага прызыўніка — Валерыя Пермякова, які жорстка забіў цэлую сям'ю ў Гюмры.



valery_piermiakou.jpg

Следчыя лічаць, што кіраўнік камісарыята мог наўмысна спрыяць адпраўленню Пермякова на службу, таму схаваў факты яго псіхічных адхіленняў за станоўчай характарыстыкай ваеннага.
«Яго класны кіраўнік, якога я ведаю, асабіста прывозіць да нас прызыўнікоў, а таксама ўсе дакументы, неабходныя для паступлення на службу, у тым ліку і характарыстыку. Пасля дакумент вывучае псіхіятр. Вядома, лекар бачыць прызыўнікоў першы раз у жыцці, таму часта арыентуецца на характарыстыкі», —  прыводзіць LifeNews заявы следчых.
Аб псіхічных праблемах Пермякова ведалі і ў Чыце —  у вайсковай частцы № 21250, дзе ён пачынаў службу.
«Яго адпрацавалі на пункце прыёму асабістага складу псіхолагі па прыбыцці і накіравалі на кансультацыю да псіхіятра, знайшлі ў яго адхіленні ў паводзінах. Яго адправілі на кансультацыю туды ж да лекара з 15-га аддзялення», —  распавядае намеснік  камандзіра вайсковай часткі № 21250 Сяргей Гурулёў.
Аднак пры пераводзе Пермякова ў Гюмры аб тым, што салдат праходзіў лячэнне ў псіхіятрычным аддзяленні, не паведамілі.
У дачыненні да ваеннага камандзіра і кіраўніка вайсковай часткі распачатыя крымінальныя справы па артыкуле «Халатнасць». У цяперашні час яны працягваюць займаць свае пасады, але калі іх віна будзе пацверджана, яны пакінуць іх.
pravda.ru