Сцяжныя разборкі
Рашэнне Вярхоўнай Рады Украіны наконт падняцця 9 мая чырвонага сцяга на афіцыйных будынках краіны абвастрыла палітычную сітуацыю ў краіне. Пра гісторыю канфлікту і сцэнары на 9 мая
журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з кіеўскім палітолагам Юрыем Дакукіным.
— Адкуль з’явілася ідэя ўвядзення чырвонага сцяга, і ў чым сэнс пастановы?
Рашэнне Вярхоўнай Рады Украіны наконт падняцця 9 мая чырвонага сцяга на афіцыйных будынках краіны абвастрыла палітычную сітуацыю ў краіне. Пра гісторыю канфлікту і сцэнары на 9 мая
журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з кіеўскім палітолагам Юрыем Дакукіным.
— Адкуль з’явілася ідэя ўвядзення чырвонага сцяга, і ў чым сэнс пастановы?
— Сэнс у тым, каб лічыць адной з формаў увекавечвання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, цытую, “афіцыйнае ўзняцце 9 мая чырвонага сцяга Перамогі на афіцыйных будынках побач з
дзяржаўным сцягам. Праект прапанавала група камуністаў, да якіх пазней далучыліся прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў. Прычым ініцыятыва была хутчэй сімвалічным адказам на правакацыйнае рашэнне
львоўскага аблсавету — забараніць у вобласці святкаванне Дня Перамогі і вывешваць 9 мая афіцыйныя сцягі з жалобнай стужкай. Замест таго, каб паўплываць на львоўскіх калегаў, дэпутаты клюнулі
на правакацыю і прынялі вельмі супярэчлівы закон.
— У чым яго супярэчнасць?
— Пачнём з таго, што суседства побач чырвонага і жоўта-блакітнага сцягоў выглядае вельмі дзіўным з улікам таго, што гэта сімволіка абсалютна полюсных палітычных сіл. Па-другое, даўно
існавала практыка, калі гарадскія ўлады па сваёй ініцыятыве вывешвалі 9 мая чырвоны сцяг. Можна было замацаваць такі падыход, пакінуўшы за мясцовымі органамі канчатковае рашэнне. Зараз жа закон
патрабуе, каб усе афіцыйныя ўстановы, у тым ліку на захадзе краіны, вывешвалі чырвоныя сцягі. Можна смела канстатаваць: свята 9 мая як мірнага свята ва Украіне больш не будзе. Затое будзе забяспечана
тэлевізійная “карцінка боек тых, хто за і супраць чырвонага сцяга.
— Як рэагавала на прапанову аранжавая апазіцыя?
— Яшчэ падчас разгляду прапановы ў Вярхоўнай Радзе, аранжавыя спрабавалі заблакаваць трыбуну, аднак безвынікова. Што тычыцца палітычных ацэнак, то найбольш радыкальная частка была рашуча
супраць. Я кажу пра партыю “Свабода Алега Цягнібока. Яны нават пагражаюць чыноўнікам, якія павесяць чырвоны сцяг, прынамсі на захадзе краіны, фізічнай расправай. Што тычыцца
памяркоўнай фракцыі, то яна падзялілася. Так, усе цэнтральныя і ўсходнія секцыі Фронту пераменаў (партыя Арсенія Яцэнюка) віталі рашэнне, а заходнія, наадварот, асудзілі. Хаця сам Яцэнюк усё ж
раскрытыкаваў рашэнне. Арыгінальнае выйсце знайшлі сябры Народнай партыі Украіны. Яны прапануюць вывешваць 9 мая сцягі ўсіх краін антыгітлераўскай кааліцыі. А ў дадатак і сцяг бандэраўскай Украінскай
паўстанцкай арміі (УПА), якая, па іх словах, таксама зрабіла важны ўнёсак у перамогу над нацызмам.
— Ці была якая-небудзь рэакцыя з боку львоўскага аблсавету, супраць якога ўскосна і быў накіраваны закон пра сцяг?
— Рэакцыя была. Прычым такая, якую можна было загадзя чакаць. Аблсавет і шэраг іншых мясцовых радаў у некаторых заходніх абласцях прынялі рашэнне пра забарону выкарыстання савецкай сімволікі
падчас урачыстасцяў з нагоды Дня Перамогі. Пасля гэтага Пётр Сіманенка, лідар камуністаў, запатрабаваў прыняць меры адносна службовых асоб, якія адмовяцца вывешваць чырвоныя сцягі 9 мая.
— Наколькі варта давераць плёткам пра тое, што 9 мая ў некаторых гарадах Украіны могуць адбыцца сутычкі?
— На жаль, глеба для такіх спекуляцый ёсць. Пасля дэмаршу львоўскіх уладаў камуністычныя і прарасійскія партыі пачалі кампанію ў падтрымку маршу ветэранаў у Львове. Адзін з лідараў
славянафільскай партыі “Родина збіраецца прывезці ў горад сваіх людзей, каб дасць адпор усім, хто паспрабуе абразіць ветэранаў. Гэта толькі раз’юшыла нацыяналістаў, якія
паабяцалі “ўрэгуляваць сітуацыю. Можа, да бойкі справа не дойдзе, аднак тое, што сцягі будуць зрываць, можна амаль дакладна прагназаваць. Прычым не толькі на захадзе краіны. Як
правільна піша прэса, пастанова пра сцяг — гэта атака на дзяржаўны дыскурс апошніх 20 гадоў, калі на ўзроўні афіцыйнай прапаганды, сістэмы адукацыі праводзілася паслядоўнай дыскрэдытацыя
савецкай спадчыны, у тым ліку і яе сімвалаў. Такая індактрынацыя дала свае вынікі, асабліва сярод моладзі, у тым ліку і на Усходзе.
— Наколькі вайна вакол сцяга ўплывае на культурны раскол па лініі Усход—Захад?
— Ад пытання сцяга хутка перайшлі да больш глабальных дэфініцый. Так, камуністы збіраюцца звярнуцца да прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні і да ўлад Украіны з патрабаваннем... не дапусціць
правядзенні Еўра–2012 у “фашысцкім Львове. Думаю, што такі ярлык гучыць агідна для абсалютнай большасці жыхароў гораду.
— Хіба Партыя рэгіёнаў, прадстаўнікі якой лабіравалі праект закона пра сцяг, не разумела наступстваў свайго рашэння?
— Думаю, разумела. Ёсць шмат версій наконт сапраўдных матываў іх учынку. Эксперты разглядаюць Закон пра сцяг як рэверанс перад Расіяй, як піяр- акцыю, як імпрэзу “пятай
калоны, якая выйшла з падполля, як адэкватны адказ на палітыку “аранжавых, якія таксама грашылі пераглядам гісторыі. Я схіляюся да думкі, што гэта намер за кошт
ідэалагічнай канфрантацыі адцягнуць увагу ад сацыяльных праблем. Пры гэтым я сыходжу ў тым ліку з плану заканадаўчай працы дэпутатаў, які нядаўна быў апублікаваны. Там дастаткова цікавых ідэй. Адзін
законапраект будзе датычыцца дзейнасці на тэрыторыі Украіны недзяржаўных арганізацый, якія жывуць на заходнія гранты. Ёсць яшчэ знакаміты моўны законапраект Яфрэмава-Сіманенкі-Грынявецкага наконт
надання рускай мове статусу дзяржаўнай. Вынясенне гэтага законапраекта, несумнеўна, выкліча чарговы віток супрацьстаяння. Могуць падняць і пытанне пра федэралізацыю краіны. Сутыкненні лбамі жыхароў
Украіны па ідэалагічных пытаннях будуць узмацняцца па меры набліжэння да парламенцкіх выбараў.
* * *
На момант выхаду газеты пакуль не з’явілася інфармацыі пра тое, што Віктар Януковіч падпісаў Закон пра чырвоны сцяг (без яго подпісу закон не можа лічыцца дзеючым). Але прэзідэнт Украіны
заявіў, што падпіша яго, як толькі закон паступіць у адміністрацыю. Дарэчы, грошы на набыццё чырвоных сцягоў ужо былі выдзеленыя.