Сям'я ліквідаванага джыхадзіста асудзіла тэракты ў Францыі
Маці і сястра тэрарыста Амедзі Кулібалі, які захапіў закладнікаў у кашэрнай краме на ўсходзе Парыжа, асудзілі атакі джыхадзістаў ў Францыі і выказалі «шчырыя спачуванні» сваякам і сябрам загінулых.
Амедзі Кулібалі
Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
«Мы асуджаем гэтыя дзеянні. Мы не падзяляем экстрэмісцкія ідэі. Мы спадзяемся, што людзі будуць падзяляць мусульманскую рэлігію і тэрарызм», — напісалі
яны.
Французская паліцыя ліквідавала тэрарыста Амедзі Кулібалі падчас аперацыі па вызваленні закладнікаў у кашэрнай краме ў пятніцу, 9 студзеня. Ахвярамі нападу на краму сталі чатыры чалавекі,
астатніх удалося вызваліць.