На марш міра ў Парыжы збіраюцца больш за мільён чалавек
Паводле апытання цэнтра вывучэння грамадскай думкі Odoxa, большасць французаў не адчуваюць страху ў сувязі з актывізацыяй радыкальных ісламістаў ў Францыі.
Не баімся!
Адзначаецца, што 81% грамадзян Францыі гатовыя выйсці на вуліцы краіны, каб падтрымаць сваякоў і сяброў
загінуўшых пры нападзе на офіс часопіса Charlie Hebdo.
Як паведамляе газета Le
Parisien, прэзідэнт даследчага цэнтра Гаэль Сліман заявіў, што дадзеныя сведчаць аб вялікім патэнцыяле рэспубліканскага маршу, які пройдзе ў нядзелю, 11 студзеня, у Парыжы. Многія французы хочуць
выйсці на вуліцы, каб «сказаць тэрору не».
Сліман сцвярджае, што колькасць пратэстуючых можа перавысіць гістарычны максімум 2002 года, калі больш за мільён грамадзян пратэставалі супраць вылучэння Марын Ле Пэн кандыдатам у
прэзідэнты.
Нягледзячы на пагрозу тэрактаў, у вулічнай акцыі возьмуць удзел многія замежныя палітыкі.
Раней стала вядома, што ўдзельнікаў акцыі будуць ахоўваць 5,5 тыс. паліцыянтаў і вайскоўцаў.
У суботу, 10 студзеня, на дэманстрацыю ў памяць аб ахвярах тэрактаў выйшлі 700 тыс. французаў.