Сярод мігрантаў, якія трапілі ў Літву нелегальна, ёсць асобы, звязаныя з тэрарызмам
Літоўскія ведамствы запэўніваюць, што сітуацыя пад кантролем і ўсе пагрозы спыняюцца на пачатковай стадыі, аднак спецыялісты, якія адказваюць за нацбяспеку, кажуць, што факты пранікнення ў Літву такіх асоб ёсць.
Лаўрынас Кашчунас, старшыня парламенцкага камітэта па нацбяспецы і абароне, сказаў Delfi, што "ўстаноўлены больш за 10 асоб, якія трапілі ў Літву нелегальна, а потым высветлілася, што яны звязаны з той ці іншай тэрарыстычнай арганізацыяй або групоўкай".
Па яго словах, 4 такіх чалавека ўжо высланы з Літвы. "Яшчэ каля 10 знаходзяцца пад наглядам, рашэнне аб іх дэпартацыі пакуль не прынятае", — сказаў Кашчунас. Паводле Кашчунаса, больш за ўсё непакояць мігранты з Ірака. Паводле звестак крыніц Delfi, у жніўні з Літвы выслалі грамадзяніна Камеруна, якога падазравалі ў сувязях з групоўкай Boko Haram. Быў высланы і грамадзянін Ірака за сувязі з рабочай партыяй Курдыстана. У Літве ёсць яшчэ некалькі курдаў, звязаных з гэтай партыяй. Ёсць звесткі і аб сувязях некаторых мігрантаў з Ісламскай дзяржавай. "Можа, гэта і не былі важныя асобы гэтых арганізацый, актывісты, але мы бачым пагрозу", – сказаў крыніца Delfi.
Нагадаем, што ў гэтым годзе ў Літву з Беларусі нелегальна прайшлі больш 4100 мігрантаў, у краіне абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі.